Беларуская Служба

Санкцыям ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі – быць

14.08.2020 19:01
«Дасягнуты шырокі кансэнсус паміж краінамі-членамі ЕЗ. Распачынаюцца распрацоўка дакладных асабістых санкцыяў»
.
.pixabay.com

Крыніцы Польская агенцтва друку паведамляюць, што міністры замежных спраў краін Еўрапейскага Звязу 14 жніўня, у пятніцу далі зялёнае святло для пачатку працы па індывідуальных санкцыях супраць уладаў Беларусі.

«Дасягнуты шырокі кансэнсус паміж краінамі-членамі. Распачынаюцца распрацоўка дакладных асабістых санкцыяў», – паведамляе крыніца Польскага агенцтва друку ў Бруселі.

Сёння на тэрыторыю Беларусі не быў дапушчаны кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту па сувязях з Беларуссю, польскі палітык Роберта Бедрань.

Тым часам у Мінску, Гродне, Глыбокім, Маладзечне, Гомлі, Салігорску праходзяць шматтысячныя акцыі пратэсту. Мірныя грамадзяне ёміста акрэслілі галоўнае патрабаванне да ўлады: «Сыходзь»!

PAP/эж