Беларуская Служба

МЗС Літвы: Расійская «дапамога» Беларусі знішчыць апошнія сляды незалежнасці краіны

17.08.2020 11:02
Лінас Лінкявічус заявіў, што ўмяшанне Расіі не будзе мець не маральна, ні палітычна, ні юрыдычна абгрунтаванай.
     .
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.By EU2017EE Estonian Presidency - Linas Linkevičius, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=62286722

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што магчымая расійская «дапамога» Беларусі будзе ўварваннем і знішчыць апошнія сляды незалежнасці краіны.

Міністр дадаў, што ўмяшанне Расіі не будзе мець нi маральна, ні палітычна, ні юрыдычна абгрунтаванай.

Як паведамляе расійскае агенцтва РІА Новости, прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся ўчора, што калі сітуацыя ў Беларусі абвастрыцца, яны будуць дзейнічаць у адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі двухбаковым пагадненнем аб ваеннай дапамозе.

аз