Беларуская Служба

Тры найбольшыя фракцыі Еўрапарламента падтрымалі вылучэнне Каардынацыйнай рады на прэмію імя Сахарава

17.09.2020 19:02
«Мы падтрымліваем народ Беларусі ў барацьбе за годнасць, свабоду і дэмакратыю».
Аўдыё
  • Тры найбольшыя фракцыі Еўрапейскага парламента падтрымалі вылучэнне Каардынацыйнай рады на прэмію імя Андрэя Сахарава
Parlament Europejski
Parlament EuropejskiAlexandros Michailidis/shutterstock

Тры найбольшыя фракцыі Еўрапейскага парламента падтрымалі вылучэнне Каардынацыйнай рады на прэмію імя Андрэя Сахарава.
«Мы падтрымліваем народ Беларусі ў барацьбе за годнасць, свабоду і дэмакратыю», – гаворыцца ў заяве фракцыі Еўрапейскай народнай партыі.

Прапанова фракцый ЕП – гэта падтрымка беларускага народа ў складаны час, сказаў нам старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

слухайце аўдыёфайл

Прэмія Сахарава была заснавана ў 1988 годзе. Яна ўручаецца штогод ў снежні. У 2004 годзе яе атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе – Аляксандр Мілінкевіч. Раней стала вядома, што да ўзнагароды высунутая кандыдатуры Святланы Ціханоўскай.

вс