Беларуская Служба

У ЕЗ няма згоды на санкцыі супраць беларускага рэжыму

21.09.2020 18:00
Прарыву не прынесла сустрэча міністраў замежных спраў з 27 краін у Бруселі.
Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў прызнаў, што ў ЕЗ няма згоды на санкцыі супраць беларускага рэжыму. Прарыву не прынесла сустрэча міністраў замежных спраў з 27 краін у Бруселі. Прычына – супрацьдзеянне Кіпра аднадушнай згодзе і падтрыманне гэтага рашэння ў залежнасці ад санкцый супраць Турцыі за бурэнне ў Міжземным моры. Кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў заявіў пасля сустрэчы, што ў бліжэйшыя дні ўсё яшчэ будуць ісці перамовы:

-Гэтым самым рашэнне будзе, хутчэй за ўсё, прынятае на паседжанні Еўрапейскай рады ў чацвер. Каб зрабіць яго магчымым, прадпрыняты шэраг перамоваў як з Кіпрам, так і Турцыяй.

У чацвер пачынаецца двухдзённы саміт з удзелам еўрапейскіх лідараў. Беларусь – адна з тэм, і адсюль чаканне, што санкцыі будуць вырашацца на самым высокім палітычным узроўні.

ав