Беларуская Служба

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый адзначае 75-годдзе

21.09.2020 20:11
З гэтай нагоды ААН прыняла дэкларацыю, у якой называе свае поспехі і няўдачы.
      75- .
Прэм’ер Руанды падчас выступлення з нагоды 75-годдзя ААН.PAP/EPA/EUGENE UWIMANA

Падчас спецыяльнай сесіі ў Нью-Ёрку Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла дэкларацыю з нагоды свайго 75-годдзя. Дакумент паказвае на поспехі і няўдачы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і заклікае да больш цеснага міжнароднага супрацоўніцтва, асабліва ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

У дэкларацыі, прынятай падчас сустрэчы на высокім узроўні ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку, падкрэсліваецца роля ААН ва падтрыманні міру ва ўсім свеце, дэкаланізацыі, барацьбе за правы чалавека і намаганнях па дасягненню роўных правоў жанчын і мужчын.

Дакумент таксама паказвае на нарастаючыя праблемы, з якімі ААН і міжнародная супольнасць не змаглі справіцца. Сярод іх: рост глабальнай няроўнасці, узброеныя канфлікты, пандэміі, глабальнае пацяпленне, а таксама паглыбленне разрыву паміж самымі багатымі і беднымі краінамі свету.

У сесіі з нагоды 75-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прымае ўдзел кіраўніцтва ААН і асобныя прадстаўнікі дыпламатычных місій пры ААН. З-за эпідэміі каранавіруса прамовы лідараў запускаюць са стужкі. У віртуальных дэбатах будзе ўдзельнічаць таксама прэзідэнт Анджэй Дуда.

аз