Беларуская Служба

Польскі прэзідэнт заступіўся за беларусаў на форуме Генеральнай Асамблеі ААН

24.09.2020 08:50
„Беларусы маюць права суверэнна фарміраваць сваю палітычную будучыню”, - пераконваў Анджэй Дуда.
         .
Прэзідэнт Польшчы выступіў з прамовай на форуме Генеральнай Асамблеі ААН. PAP/EPA/Eskinder Debebe / UN Photo / HANDOUT

Анджэй Дуда заклікаў краіны ААН да сусветнай салідарнасці. Прэзідэнт Польшчы, як адзін з некалькіх дзясяткаў лідараў, выступіў з прамовай на форуме Генеральнай Асамблеі ААН. У сувязі з пандэміяй каранавіруса сёлетні саміт ААН быў арганізаваны ў анлайн-форме. Сусветныя лідары не прыехалі ў Нью-Ёрк, але загадзя запісалі свае прамовы.

Анджэй Дуда заклікаў паважаць міжнароднае права, падкрэсліваючы, што, гэта ключ да міру ва ўсім свеце. Кіраўнік Польшчы нагадаў, што ў многіх месцах у свеце, уключаючы Усходнюю Еўропу, дамінуе палітыка сілы і агрэсіі.

Ён заклікаў паважаць правы чалавека ў Беларусі:

-Мы павінны прадстаўляць адну пазіцыю і салідарна патрабаваць пашаны асноўных правоў чалавека, як у Беларусі, так і ў іншых месцах у свеце.

„Не можа быць згоды на рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў, масавыя арышты мірных дэманстрантаў і ўжыванне супраць іх гвалту альбо катаванняў.
Беларусы, як і кожная іншая свабодная нацыя, маюць права суверэнна фарміраваць сваю палітычную будучыню без знешняга ўмяшання, без ціску з болю іншых краінаў. Яны павінны мець таксама права свабодна ўдзельнічаць у міжнародным супрацоўніцтве ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі”, - сказаў Анджэй Дуда.

У сваёй прамове прэзідэнт Польшчы пераконваў таксама, што за парушэнне міжнароднага заканадаўства заўсёды трэба несці адказнасць. Ён таксама згадаў расійскую агрэсію супраць Грузіі ў 2008 годзе і супраць Украіны ў 2014 годзе.

аз