Беларуская Служба

Анджэй Дуда адкрыў помнік-бюст генералу Уладзіславу Андэрсу ў амбасадзе РП у Рыме

24.09.2020 17:01
Прэзідэнт Польшчы знаходзіцца з трохдзённым візітам у Італію. Сёння ён наведаў польскія вайсковыя могілкі на Монтэ-Касіна.
        -.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з першай лэдзі на Монтэ-Касіна.PAP/Piotr Nowak

Прэзідэнт Польшчы, які знаходзіцца з трохдзённым візітам у Італію, сёння наведаў польскія вайсковыя могілкі на Монтэ-Касіна. Раней у пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рыме Анджэй Дуда адкрыў помнік-бюст камандзіру 2-га Корпуса генералу Уладзіславу Андэрсу. Цырымонія мела прыватны характар і праходзіла без удзелу СМІ.

Пасля яе, пасол Рэспублікі Польшча ў Італіі, у прыватнасці дачка генерала Андэрса, Анна Марыя Андэрс сказала Польскаму радыё, што для яе гэта быў асаблівы дзень. Яна звярнула ўвагу на тое, што помнік Уладзіславу Андэрсу ўсталяваны ў пасольстве побач з помнікам маршалу Юзафу Пілсудскаму.

Аўтар бюста генерала Андэрса Анджэй Пітыньскі (Andrzej Pityński) памёр тыдзень таму ў ЗША. Тры гады таму прэзідэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў мастака ордэнам Белага Арла.

аз