Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская бачыць Францыю, як пасярэдніка канфлікту ў Беларусі

25.09.2020 12:32
У панядзелак прэзідэнт Францыі прыедзе ў Літву і будзе абгаворваць з тамтэйшымі ўладамі сітуацыю ў суседняй Беларусі.
    -
Вайсковае ачапленне Стэлы «Мінск горад-герой» Foto: Eduard Zholud, PRdZ

«Еўропа павінна быць больш адважная», – сказала Святлана Ціханоўская ў сённяшнім інтэрв'ю для французскай газеты Le Figaro. Яна падкрэсліла, што беларуская апазіцыя разлічвае на дапамогу з боку Францыі.

У інтэрвʼю для Le Figaro Святлана Ціханоўская выказала задавальненне, што Еўрапейскі Звяз не прызнаў легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. Але таксама яна заклікала да большай актыўнасці еўрапейскія краіны, асабліва Францыю. «Прэзідэнт Эмануэль Макрон павінен гаварыць гучней, гэта – уплывовая фігура ў Еўропе і свеце. Мы шмат ад яго чакаем», – патлумачыла Ціханоўская.

На думку беларускай лідаркі, Францыя таксама можа згуляць значную ролю ў адносінах з Уладзімірам Пуціным. «Прэзідэнт Макрон дакладна можа паўплываць на аднаўленне дыялогу з Расіяй. Мы б хацелі, каб Францыя пачала дыялог і гуляла ролю медыятара, каб выйсці з гэтага крызісу», – сказала Ціханоўская.

У панядзелак прэзідэнт Францыі прыедзе ў Літву і будзе абгаворваць з тамтэйшымі ўладамі сітуацыю ў суседняй Беларусі. Пакуль невядома, ці сустрэнецца Эмануэль Макрон са Святланай Ціханоўскай.

IAR/эж