Беларуская Служба

Творчая эліта Літвы звярнулася да Эмануэля Макрона з просьбай падтрымаць беларусаў

28.09.2020 06:22
Напярэдадні свайго візіту ў Літву французскі лідар, заявіў, што Аляксандр Лукашэнка павінен мірна сысці.
Vilnius
VilniusShutterstock.com / Wojtek Chmielewski

Сёння, у панядзелак 28 верасня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з афіцыйным візітам наведвае Літву. Адна з тэмаў перамоваў французскага лідара з літоўскім кіраўніцтвам – становішча ў Беларусі.

У сувязі з гэтым літоўскія пісьменнікі, мастакі і навукоўцы звярнуліся да Эмануэля Макрона з просьбай падтрымаць дэманстрантаў у Беларусі. З Вільні перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

-Аўтары звароту нагадалі, што літоўцы, якія ў 1990 годзе звярталіся па дапамогу да Францыі і Захаду, атрымалі яе. Цяпер нашыя браты і сёстры ў Беларусі намагаюцца дайсці да нашых і вашых сэрцаў. Там жудасна катуюць мужычын і жанчын, гэта адбываецца ў Еўропе ў ХХІ стагоддзі, гаворыцца ў звароце творчай інтэлігенцыі Літвы.

Ліст падпісалі больш за сорак чалавек. Сярод іх - паэт Томас Венцлава, рэктар Віленскага ўніверсітэта Рымвідас Петраўскас, гісторык Эгідзій Аляксандравічус.

Напярэдадні свайго візіту ў Літву французскі лідар, заявіў, што Аляксандр Лукашэнка павінен мірна сысці. Макрон адзначыў, што гэта адзінае магчымае выйсце з крызісу.

IAR/эж

Томас Венцлава: У Літве дагэтуль існуе інертнасць антыпольскай перадваеннай ментальнасці

11.03.2020 16:54
Прафесар Ельскага ўніверсітэту, дысідэнт, літоўскі паэт і перакладчык Томас Венцлава звярнуў увагу на найважнейшыя дасягненні Літвы за 30 гадоў незалежнасці.

Эманюэль Макрон захапляецца мужнасцю беларусаў, якія бяруць удзел у пратэстах

27.09.2020 08:39
Ён падкрэсліў, што асаблівай павагі заслугоўваюць жанчыны – удзельніцы пратэстаў.