Беларуская Служба

Ангела Мэркель наведала Аляксея Навальнага ў шпіталі

28.09.2020 14:15
Паводле СМІ, гэта сведчыць пра павагу, з якой канцлер Германіі ставіцца да спробы атруціць расійскага апазіцыянера.
Ангела Мэркель Von Tobias Koch - OTRS, CC BY-SA 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35569399

Ангела Мэркель наведала Аляксея Навальнага, калі той знаходзіўся ў бальніцы, паведаміла выданне Der Spiegel. Як піша гамбургскі тыднёвік, візіт паказвае, з якой павагай канцлер Германіі ставіцца да спробы атруціць антыкрамлёўскага апазіцыянера.

Тым часам прадстаўнікі праваахоўных органаў Германіі заяўляюць, што не могуць пачаць расследавання справы, паколькі Аляксей Навальны быў атручаны на тэрыторыі Расіі.

У жніўні лідара расійскай апазіцыі даставілі з Омска ў Берлін. У яго крыві былі знойдзены сляды баявога атрутнага рэчыва з групы „Новічок”. Берлін патрабуе ад Масквы тлумачэнняў па гэтай справе.

Падчас размовы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлям Макронам кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Аляксей Навальны атруціўся па ўласнай ініцыятыве.

аз