Беларуская Служба

Microsoft: большасць кібератак зыходзіць з Расіі

30.09.2020 08:49
Да такой высновы кампанія прыйшла шляхам адсочвання кібератак, якія ажыццяўляюцца пад заступніцтвам уладаў, з мэтай абараніць сэрвісы і кліентаў.
zdjęcie ilutracyjne
zdjęcie ilutracyjnePixabay

Большасць хакерскіх нападаў, санкцыянаваных на ўзроўні дзяржавы, у апошнія два гады зыходзілі ад Расіі, Ірана, Кітая і КНДР, паведаміла карпарацыя Microsoft у сваім штогадовым дакладзе аб лічбавай бяспецы, апублікаваным у аўторак, 29 верасня. У дакуменце адзначаецца, што да такой высновы кампанія прыйшла шляхам адсочвання кібератак, якія ажыццяўляюцца пад заступніцтвам уладаў, з мэтай абараніць сэрвісы і кліентаў Microsoft.

«Калі кліент (арганізацыя або індывідуальны ўладальнік акаўнту) становіцца мішэнню або падвяргаецца дзеянням хакераў, спансаваных уладамі, мы дастаўляем кліенту апавяшчэнне аб атацы, санкцыянаванай на дзяржаўным узроўні (NSN). За апошнія два гады Microsoft даставіў больш за 13 тысяч такіх апавяшчэнняў. Самы высокі адсотак паведамленняў аб нападах, санкцыянаваных на дзяржаўным узроўні, быў выкліканы дзеяннямі Расіі, за ёй ідуць Іран, Кітай, КНДР і іншыя краіны», – гаворыцца ў дакладзе карпарацыі.

Паводле дадзеных Microsoft, большасць кібератакаў спецыялістам кампаніі ўдалося адлюстраваць.

dw.com/эж