Беларуская Служба

У Іркуцку ўшанавалі памяць палякаў - даследчыкаў Байкала

17.10.2020 13:02
Паводле даследаванняў, праведзеных Іркуцкім універсітэтам, кожны трэці жыхар горада з'яўляецца нашчадкам польскіх ссыльных.
.
Іркуцк. Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Іркуцку падчас V Бізнес-форуму палякаў замежжа нагадалі пра вялікіх палякаў – даследчыкаў  Байкала. Арганізатар форуму генеральны консул Рэспублікі Польшча Кшыштаф Сьвідэрэк (Krzysztof Świderek) падкрэсліў, што ў XIX стагоддзі і на пачатку ХХ стагоддзя, гэта польскія ссыльныя адкрывалі для свету сакрэты сібірскaй фаунй і флорйу, а таксама мясцовыя горы і рэкі.

Дзелавы форум павінен быў суправаджаць прабег па слядах вялікіх палякаў-даследчыкаў Байкалa. Аднак пандэмія каранавіруса прымусіла адмовіцца ад гэтых планаў.

Падчас мерапрыемства консул Кшыштаф Сьвідэрэк узгадаў імёны польскіх навукоўцаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у даследаванне сібірскай прыроды.

- Бенедыкт Дыбоўскі, Ян Чэрскі, Чэканоўскі, Пякарскі, Вацлаў Серашэўскі і шмат іншых  выдатных палякаў, якія ўшаноўваюцца па сённяшні дзень. У гонар польскіх навукоўцаў названы вяршыні сібірскіх гор, напрыклад, Пік Чэрскага, а таксама азёры, паўвостравы і гарадскія вуліцы.

Паводле даследаванняў, праведзеных Іркуцкім універсітэтам, кожны трэці жыхар горада з'яўляецца нашчадкам польскіх ссыльных, а некаторыя сем'і ў навакольных вёсках дома надалей размаўляюць па-польску.

аз