Беларуская Служба

Германія ўводзіць абавязковы каранцін для палякаў

24.10.2020 10:01
Кожны, хто перасякае польска-нямецкую мяжу, будзе абавязаны адбыць каранцін або прадставіць адмоўны вынік з тэсту на каранавірус.
     .
Германія ўводзіць абавязковы каранцін для палякаў.PAP/Marcin Bielecki

Германія ўнесла Польшчу ў спіс краін, якія лічацца „зонамі рызыкі” з боку каранавіруса. Такім чынам кожны, хто перасякае польска-нямецкую мяжу, будзе абавязаны адбыць каранцін або прадставіць адмоўны вынік з тэсту на каранавірус.

Паводле інфармацыі Федэральнага міністэрства аховы здароўя, некаторыя катэгорыі асоб будуць вызвалены ад абавязку адбываць каранцін нават пры адсутнасці адмоўнага выніку тэсту. Гаворка ідзе пра транспамежных працаўнікоў, якія працуюць у Германіі і вяртаюцца ў Польшчу мінімум раз на тыдзень.

Новыя абмежаванні таксама не распаўсюджваюцца на людзей, якія знаходзяцца ў так званай „зоне рызыкі” да 24 гадзін альбо наведваюць там бліжэйшую сям’ю.

Нагадваем, Германія лічыць „зонамі рызыкі” краіны і рэгіёны, дзе колькасць новых заражэнняў каранавірусам за апошнія сем дзён перавысіць 50 выпадкаў на 100 тысяч жыхароў.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на высокапастаўленых дыпламатаў і палітыкаў, знаходжанне якіх у Германіі не перавышае 72 гадзін, а таксама на людзей, якія вяртаюцца з Польшчы ў іншую краіну і могуць пацвердзіць, што самы кароткі шлях вядзе праз Германію.

аз