Беларуская Служба

ЗША асудзілі турэцкія выпрабаванні расійскага ракетнага комплекса С-400

24.10.2020 17:05
Гэта можа мець „сур'ёзныя наступствы” для ваеннага супрацоўніцтва паміж ЗША і Турцыяй, заявіў у пятніцу прадстаўнік Пентагона.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства абароны ЗША „жорстка” асудзіла турэцкія выпрабаванні расійскага ракетнага комплекса С-400. Гэта можа мець „сур'ёзныя наступствы” для ваеннага супрацоўніцтва паміж ЗША і Турцыяй, заявіў у пятніцу прадстаўнік Пентагона.

„Наша пазіцыя заўсёды была адназначная і не мянялася: аперацыйная сістэма С-400 не адпавядае абавязацельствам, прынятым Турцыяй, як саюзнікам ЗША і НАТА”, - сказаў Джонатан Рат Хофман.

„Мы супраць выпрабаванняў гэтай сістэмы Турцыяй, паколькі гэта можа мець сур'ёзныя наступствы для нашых абаронных адносін”, - дадаў прадстаўнік Пентагона.

У пятніцу прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган пацвердзіў, што Турцыя правяла выпрабаванні ракетнага комплексу супрацьпаветранай абароны С-400, набытага ў Расіі, нягледзячы на пратэсты ЗША. Кіраўнік Турцыі падкрэсліў, што не будзе прасіць у ЗША згоды па гэтай справе.

Сваю занепакоенасць наступствамі рашэння Турцыі ў пятніцу ў Бруселі выказаў таксама генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Ён падкрэсліў, што для альянсу важна, каб элементы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны дзяржаў-членаў НАТА маглі супрацоўнічаць паміж самой у комплексных рамках.

Нагадваем, ЗША палічылі набыццё Турцыяй расійскіх комплексаў С-400 актам нелаяльнасці ў дачыненні да НАТА.

Турэцка-расійскае пагадненне аб куплі С-400 было падпісана ў 2017 годзе, а пастаўкі кампанентаў для першай з чатырох сістэм агульным коштам 2,5 мільярда долараў пачаліся ў ліпені 2019 года.

аз