Беларуская Служба

Ва Украіне адбываюцца мясцовыя выбары

25.10.2020 15:24
На мясцовых выбарах абіраюцца новыя склады сельскіх, пасялковых, гарадскіх, раённых і абласных саветаў. 
 , 25 ,
У нядзелю, 25 кастрычніка, ва Украіне адбываюцца мясцовыя выбары PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У нядзелю, 25 кастрычніка, ва Украіне адбываюцца мясцовыя выбары – выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00 і будуць працаваць да 20:00.

На мясцовых выбарах абіраюцца новыя склады сельскіх, пасялковых, гарадскіх, раённых і абласных саветаў. Акрамя таго, кожныя пяць гадоў праводзіцца перавыбранне мэраў, кіраўнікоў вёсак і пасёлкаў.

Сёлета выбары праходзяць па ўсёй краіне, акрамя тэрыторый Данбаса і Крыма, якія непадкантрольныя ўраду ў Кіеве.

У гэтым годзе шматлікія партыі і кандыдаты большую частку перадвыбарчай рэкламы размясцілі ў інтэрнэце. Паводле падлікаў, толькі ў адной сетцы Facebook выдаткаваны мільёны долараў ЗША.

вс