Беларуская Служба

За мінулыя суткі каранавірусам у свеце заразілася рэкордная колькасць чалавек – 465 тыс. 300

25.10.2020 17:00
У еўрапейскім рэгіёне за суткі было выяўлена 221 тыс. 898 новых выпадкаў COVID-19.
      . 25  2020
На вуліцы турэцкага Стамбула ў эпоху каранавіруса. 25 кастрычніка 2020 года PAP/EPA/TOLGA BOZOGLU

За мінулыя суткі каранавірусам у свеце заразілася рэкордная колькасць людзей – 465 тыс. 300 чалавек. Папярэдні максімум быў зарэгістраваны толькі напярэдадні. Гэта вынікае з дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляе «Корреспондент».

«Гэта рэкордны сутачны прырост тых, хто захварэў COVID-19 за ўвесь час пандэміі. Папярэдні максімум быў зафіксаваны напярэдадні, 23 кастрычніка: тады за дзень каранавірус выявілі ў 423 тыс. 800 чалавек», – гаворыцца ў апублікаванай інфармацыі СААЗ.

У еўрапейскім рэгіёне за суткі было выяўлена 221 тыс. 898 новых выпадкаў COVID-19. На другім месцы – Паўночная і Паўднёвая Амерыка – 143 тыс. 313 выпадкаў, на трэцім – Паўднёва-Усходняя Азія – 66 тыс. 084.

Паводле апублікаваных дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць смяротных зыходаў вырасла больш чым на 6 тыс. 500, перавысіўшы 1 млн 140 тыс. чалавек.

вс