Беларуская Служба

Арменія і Азербайджан узгаднілі ўмовы часовага спынення ваенных дзеянняў

26.10.2020 11:07
Гэта ўжо трэцяга спроба часовага спынення ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху.
        .
Арменія і Азербайджан узгаднілі ўмовы часовага спынення ваенных дзеянняў. PAP/EPA/Davit Ghahramanyan / Armenian Foreign Ministry / HANDOUT

Арменія і Азербайджан узгаднілі ўмовы часовага спынення ваенных дзеянняў. Перамовы працягваліся некалькі дзён. Іх праводзілі ў Вашынгтоне кіраўнікі Міністэрстваў замежных спраў абедзвюх краін. На дадзены момант Ерэван і Баку абвінавачваюць адзін аднаго ў тым, што яны правакуюць абмен агнём, то бок парушаюць дамоўленасці.

Баі ў сепаратысцкім анклаве на Паўднёвым Каўказе працягваюцца з 27 верасня. Папярэднія спробы спынення агню скончыліся няўдачай. Перамовы бакоў канфлікту праходзяць пад патранажам Расіі, ЗША і Францыі. Тры згаданыя краіны старшынствуюць у Мінскай групе па справах канфліктаў на Каўказе.

Паводле паведамленняў незалежных рэпарцёраў, якія працуюць у зоне канфлікту, Азербайджан абстрэльвае пазіцыі армян у Нагорным Карабаху, галоўным чынам у сталіцы сепаратысцкага рэгіёна - Сцепанакерце. У сваю чаргу Арменія атакуе азербайджанскія паселішчы, размешчаныя ўздоўж лініі мяжы.

Армяна-азербайджанская вайна за Нагорны Карабах працягваецца з 1988 года. Улады Ерэвана падтрымліваюць сепаратыстаў, а Баку хоча ўзяць пад кантроль гэтую тэрыторыю.

аз