Беларуская Служба

Палітолаг: Новы літоўскі Сейм можа прыняць доўга чаканы закон аб правапісе прозвішчаў

26.10.2020 14:02
Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, кансерватары атрымалі 50 месцаў у літоўскім аднапалатным парламенце.
Flaga Litwy
Flaga Litwypixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

На парламенцкіх выбарах у Літве перамог кансерватыўны „Саюз Айчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты”. У сваю чаргу, „Выбарчая акцыя палякаў у Літве - Саюз хрысціянскіх сем'яў” канчаткова атрымаў тры месцы ў літоўскім Сейме.

Паводле палітолага Анджэя Пукшто з Ковенскага ўніверсітэта, меншая колькасць польскіх дэпутатаў у літоўскім парламенце не павінна адмоўна паўплываць на справы польскай меншасці ў Літве:

- Цягам гэтага тэрміну паўнамоцтваў Сейма мы можам спадзявацца прыняцця закона аб арыгінальным правапісе прозвішчаў і імёнаў. Прынамсі, так заяўлялі лідары новай урадавай кааліцыі. Можам спадзявацца таксама прыняцца закона аб нацыянальных меншасцях.

Паводле палітолага, змены на літоўскай палітычнай сцэне з'яўляюцца вынікам стомленасці грамадзян бягучай палітыкай.

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, кансерватары атрымалі 50 месцаў у літоўскім аднапалатным парламенце, у якім агулам засядаюць 141 дэпутат.

Галоўны канкурэнт кансерватараў, цяперашняя кіруючая кааліцыя „Літоўскі саюз сялян і зялёных” атрымае 32 дэпутацкія мандаты.

аз