Беларуская Служба

Чыноўнікі ЭС у Бруселі пераходзяць на дыстанцыйную працу

26.10.2020 17:02
Сустрэчы на ўзроўні экспертаў былі зведзеныя да «абсалютнага мінімуму».
Сцяг ЕўрасаюзаPhoto:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сувязі з вялікай колькасцю заражэнняў SARS-CoV-2 у Бруселі Германія, якая цяпер старшынствуе ў Савеце ЕС, прыняла рашэнне звесці сустрэчы на ўзроўні экспертаў да „абсалютнага мінімуму”. Віртуальныя сустрэчы будуць абмежаваныя прыярытэтнымі тэмамі.

„Другая хваля пандэміі каранавіруса пачала наносіць асабліва моцны ўдар па сталіцы ЕС - Бруселі. У цяперашні час паказчыкі заражэнняў у Бруселі – адны з самых высокіх у Еўропе. Таму трэба быць яшчэ больш асцярожным пры арганізацыі сустрэч”, -  праінфармавалі прадстаўнікі Германіі.

Сустрэчы, неабходныя для функцыянавання ЕС або каардынацыі рэагавання на крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19, надалей будуць адбывацца асабіста і толькі пры ўмове няўхільнага выканання ўсіх санітарных нормаў.

аз