Беларуская Служба

У Вугоршчыне ўшанавалі памяць ахвяраў Катынскага злачынства

27.10.2020 12:41
«Падчас Другой сусветнай вайны ў Кэстхэі быў лагер для польскіх цывільных уцекачоў. Сярод іх былі і тыя, чые блізкія загінулі ў Катыні».
   1943 .
Эксгумацыя ў Катыні 1943 г. PAP/Archiwum

Мемарыяльная дошка, была адкрыта ў панядзелак, 26 кастрычніка ў вугорскім горадзе Кэстхэй, што на беразе возера Балатон, пішуць на партале niezależna.pl. Устаноўка памятнай дошкі адбылася па ініцыятыве ганаровага консула Польшчы Гезы Цсэбі.

Дошка, аўтарства вядомага мастака-кераміста Яноша Нэмэта змяшчае на сабе барэльеф распятага чалавека, які вырастае з польскай афіцэрскай фуражкі, а пад надпіс на польскай і вугорскай мовах – «Польская Галгофа 1940».

«Падчас Другой сусветнай вайны ў Кэстхэі быў лагер для польскіх цывільных уцекачоў. Сярод іх былі і тыя, чые блізкія загінулі ў Катыні» – падкрэсліў Цсэбі, узгадваючы, што пасля ўступлення 17 верасня 1939 года Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы ў Вугоршчыну трапіла больш за 100 тысяч польскіх уцекачоў, для якіх кіраўнік краіны адмірал Міклаш Хорці адкрыў межы. Лагеры для іх знаходзіліся ў многіх вугорскіх гарадах.

Як адзначыў Цсэбі, у Катыні таксама загінулі два афіцэры вугорскага паходжання: Эмануэль Каромпай і Оскар Рудольф Куэнель.

«Вельмі важна, каб тут, у Кестхеі, засталася польская памяць, каб людзі ведалі польска-вугосркую гісторыю»- адзначыў дзеяч.

Урачыстасці адкрыцця мемарыяльнай дошкі, на якой таксама прысутнічаў мэр Кэстхэя Балінт Надзь. Пасля цырымоніі быў паказаны фільм Анджэя Вайды «Катынь». Памятны знак быў паўстаў пры фінаснавай падтрымцы вугорскага Фонда імя Вацлава Фельчака. Пра ўстаноўку польскай мемарыяльнай дошкі ў вугорскім Кэстхэі пісалі на партале niezależna.pl.

эж