Беларуская Служба

Газ у Еўропе даражэе

27.10.2020 18:12
Зараз самая высокая цана на газ са снежня 2019 года.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock/Mircea Moira

Кошт газу на галандскай біржы TTF па кантрактах на наступны дзень перавышае 160 еўра за адну тысячу кубаметраў. Гэта самая высокая цана на газ са снежня 2019 года, пішуць на партале biznesalert.pl. Павышаны попыт на блакітнае паліва для ацяпляльных мэтаў, а таксама зніжэнне прапановы з боку вытворцаў адбіваюцца на больш высокай цане гэтай сыравіны.

У сваю чаргу, вытворцы аддаюць перавагу азіяцкім рынкам, дзе цана на газ прыкметна вышэй, чым у Еўропе.

На гэта наклаліся і тэхнічныя праблемы некаторых газакандэнсатарных установак. Гаворка ідзе аб нарвежскім LNG-тэрмінале Hammerfest, дзе ў канцы верасня адбыўся пажар. Першапачаткова, вяртанне да аператыўнага выкарыстання ўстаноўкі планавалася на студзень 2021 года, аднак памер шкоды апынуўся досыць вялікім. Верагодна перазапуск адбудзецца толькі ў кастрычніку 2021 года.

Пазапланавы рамонт таксама павінен быў прайсці LNG-тэрмінал Bonny у Нігерыі, які на працягу месяца не мог функцыянаваць. Дадатковай праблемай апынуліся і нядаўнія ўраганы ў ЗША, якія заблакавалі магчымасць адгрузкі звадкаванага газу з тэрміналаў, размешчаных у Мексіканскім заліве. Пра сітуацыю на еўрапейскім рынку блакітнага паліва пісалі на польскім эканамічным партале biznesalert.pl.

эж