Беларуская Служба

Кітай масава збірае дадзеныя аб уплывовых паляках

29.10.2020 14:11
У поле цікавасці кітайскай выведкі ёсць адстаўныя вайскоўцы, былыя кіраўнікі спецслужбаў, суддзі, эканамісты, эксперты па кібербяспецы і нават злачынцы. 
Pekin, Zakazane Miasto
Pekin, Zakazane MiastoShutterstock.com/ Cassiohabib

Выданне Gazeta Polska паведамле: у сярэдзіне верасня 2020 года аўстралійскі аналітычны цэнтр Internet 2.0 даведаўся, што з кампаніі Zhenhua выцякла база дадзеных, якая змяшчае інфармацыю пра 2,4 мільёна чалавек. Карпарацыя Zhenhua Data Information Technology з'яўляецца арганізацыяй, якая збірае і аналізуе вялікія масівы дадзеных, у асноўным для патрэб кітайскай ваеннай разведкі і Кампартыі КНР.

Аўстралійскім спецыялістам з Internet 2.0 удалося аднавіць больш за 10 адсоткаў змесціва базы дадзеных. Гэта падрабязная інфармацыя пра 250 тысяч палітыкаў і ўрадавых чыноўнікаў і іх сем'ях, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, Іспаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі ды Польшчы.

Gazeta Polska паведаміла, што атрымала з Internet 2.0 фрагмент базы дадзеных з імёнамі палякаў. "Гэта спіс з больш за 3 тысячы запісаў, якія змяшчаюць імёны і прозвішчы (некаторыя паўтараюцца). Невядома, чаму кітайская ваенная разведка даручыла кампаніі Zhenhua збіраць інфармацыю аб гэтых людзях. Аднак верагодна, што гэтая служба мае вельмі добрую арыентацыю ў польскім палітычным серадовішчы. У спіс трапілі не толькі былыя або цяперашнія высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі, але і іх сем'і - мужы і жонкі, дзеці, бацькі і браты і сёстры», - паведамляе штотыднёвік.

У поле цікавасці кітайскай выведкі ёсць адстаўныя вайскоўцы, былыя кіраўнікі спецслужбаў, суддзі, эканамісты, эксперты па кібербяспецы і нават злачынцы. Кітайская ваенная разведка таксама збірала інфармацыю пра матулю мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага.

Gazeta Polska інфармуе, што ў спісе няма прэзідэнта Анджэя Дуды, бачных палітыкаў ўрада Аб'яднаных правых, кіраўнікоў службаў і лідэраў апазіцыйных груповак. Тым не менш, выданне падкрэслівае, што нельга выключаць, што гэтыя імёны ўтрымліваюцца ў больш 2 мільёнаў запісаў у базе дадзеных Zhenhua, якія аўстралійскія спецыялісты пакуль не аднавілі.

эж