Беларуская Служба

Навукоўцы знайшлі каралавы рыф вышэйшы за Эмпайр-Стэйт-Білдынг

29.10.2020 16:05
Даследнікі выявілі агромністы рыф  вышынёю 500 метраў каля мыса Ёрк – самага паўночнага ў Аўстраліі.
Ілюстрацыя Foto: PAP/EPA/AIMS.

Аўстралійцы выявілі ў паўночнай ускрайку Вялікага Бар'ернага рыфа – рыф вышынёй 500 метраў, і гэта вышэй, чым Эмпайр-Стэйт-Білдынг у Нью-Ёрку ці вежы Петронас у Куала-Лумпуры. Гэта першае такое адкрыццё за 120 гадоў, паведаміла агенцтва BBC News у сераду, 28 кастрычніка.

Даследнікі выявілі агромністы рыф на мінулым тыдні каля мыса Ёрк – самага паўночнага ў Аўстраліі.

Том Брыдж з Універсітэта Джэймза Кука, галоўны даследчык экспедыцыі, паведаміў у сваёй заяве, што аснова рыфа, «які нагадвае клінок», мае шырыню 1,5 кіламетра. У самым высокім пункце рыф дасягае 500 метраў у вышыню і знаходзіцца ўсяго ў 40 метрах пад вадою.

Каманда на борце даследчага судна, які належыць арганізацыі Schmidt Ocean Institute са штаб-кватэрай у Каліфорніі, каб даследаваць каралавыя рыфы, выкарыстоўвала робата, вядомага як SuBastian, з дапамогай якога адкрыццё ў рэжыме рэальнага часу дэманстравалася ў Сеціве.

«Пошук новага рыфа вышынёй у паўкіламетра ў раёне мыса Ёрк добра вядомага Вялікага Барʼернага рыфа паказвае нам, наколькі загадкавы свет прама за нашай берагавой лініяй», – сказала выканаўчы дырэктар Інстытуа доктар Джыётыка Вайрмані.

На думку навукоўцаў, рыф зʼяўляецца першым у сваім родзе, выяўленым у гэтым раёне з канца XIX стагоддзя. Вядома, што там знаходзяцца сем іншых высокіх рыфаў.

Вялікі Барʼерны рыф стаў домам для больш чым 1500 відаў рыб і 411 відаў каралаў. У 1981 годзе Рыф быў уключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

PAP/эж