X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў згодным з канстытуцыяй дэпартацыю нелегальных імігрантаў

20.11.2020 15:27
СМІ» звяртаюць увагу, што рашэнне супадае ў часе з павелічэннем прытоку нелегальных імігрантаў з Афрыкі
   ,
Нелегальныя мігранты з Марока, Іспанія PAP/EPA/GELMERT FINOL

Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў згодным з канстытуцыяй права сваіх улад неадкладна дэпартаваць незаконна прыбылых імігрантаў. Рашэнне Канстытуцыйнага трыбунала датычыцца Закону аб грамадзянскай бяспецы.

Згодна з пастановай, абвешчанай у пятніцу прэс-службамі Канстытуцыйнага суду ў Мадрыдзе, іспанская адміністрацыя мае права ініцыяваць працэдуру неадкладнага вяртання нелегальнага імігранта ў краіну, з якой ён уехаў у Іспанію.

У сваім рашэнні Канстытуцыйны суд адзначыў, што падчас дэпартацыі «неабходна выконваць усе працэдуры, прадугледжаныя дзеючымі міжнароднымі пагадненнямі». Як патлумачыў суд, прысуд распаўсюджваецца як на людзей, якія індывідуальна прыязджаюць у іспанскія анклавы, якія знаходзяцца побач з Марока, так і на вялікія групы імігрантаў, якія сумесна спрабуюць прарвацца на гэтыя тэрыторыі.

Іспанскія газеты «El Mundo» і «ABC» звяртаюць увагу, што рашэнне Канстытуцыйнага суду супадае ў часе з павелічэннем прытоку нелегальных імігрантаў з Афрыкі на Канарскія выспы, а таксама з велізарнымі праблемамі, з якімі ў кіраванні сітуацыяй сутыкаюцца мясцовыя адміністрацыі.

У пятніцу кіраўнік іспанскага міністэрства ўнутраных спраў Фернанда Грандэ-Марласка адправіўся ў сталіцу Марока Рабат, каб папрасіць улады Марока ўзмацніць кантроль над узбярэжжам краіны, з якой у цяперашні час большасць лодак з імігрантамі адпраўляюцца на Канарскія выспы.

Паводле іспанскіх СМІ, улады Марока ўскосна вінаватыя ў іміграцыйным крызісе на Канарскіх выспах, паколькі дзякуючы пасіўнасці марской паліцыі яны «дазваляюць масавую міграцыю» на архіпелаг. Больш за палову нелегалаў, якія прыбываюць туды, грамадзяне Марока.

З 1 студзеня па 16 лістапада на Канарскія выспы дабраліся 18 тысяч нелегальных імігрантаў, гэта больш чым на 1000 адсоткаў, чым за ўвесь 2019 год.

ав