Беларуская Служба

У Грузіі пачаўся другі тур парламенцкіх выбараў

21.11.2020 09:40
Грузінская апазіцыя не выставіла сваіх кандыдатаў і абвясціла сёння аб агульнанацыянальнай акцыі пратэсту.
прапор Грузіїwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У Грузіі пачаўся другі тур парламенцкіх выбараў. Грузіны абіраюць сваіх прадстаўнікоў у 17-ці з 30-ці аднамандатных акруг. Грузінская апазіцыя не выставіла сваіх кандыдатаў і абвясціла сёння аб агульнанацыянальнай акцыі пратэсту. Апазіцыйныя партыі патрабуюць паўтору выбараў.

Парламенцкія выбары ў Грузіі праходзяць паводле змешанай сістэмы. У парламент, які складаецца з 150 чалавек, 120 дэпутатаў абіраюцца па партыйных спісах і 30 – у аднамандатных акругах.

Першы тур галасавання прайшоў у Грузіі 31 кастрычніка. Кіроўная партыя «Грузінская мара» набрала найбольшую колькасць галасоў. У палату таксама ўвайшлі прадстаўнікі 8 апазіцыйных груп. Аднак яны палічылі вынікі выбараў сфальсіфікаванымі і адмовіліся ад сваіх мандатаў.

Як паведамляюць незалежныя назіральнікі, якія працуюць у Грузіі, Цэнтральная выбарчая камісія не выдаляла апазіцыйных кандыдатаў з выбарчых бюлетэняў, а гэта значыць, што выбарцы могуць прагаласаваць за іх.

IAR/нг