Беларуская Служба

Джо Байдэн вызначыўся з кандыдатурай дзяржаўнага сакратара

23.11.2020 08:43
58-гадовы Блінкен з 2009 па 2013 год быў дарадцам Байдэна па пытаннях нацыянальнай бяспекі, калі той займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША пры прэзідэнце Бараку Абаме.
Joe Biden zachęca do noszenia maseczek
Joe Biden zachęca do noszenia maseczekPAP/EPA/Yuri Gripas / POOL

Дэмакрат Джо Байдэн, які, мяркуючы па ўсім, стане новым прэзідэнтам ЗША, мае намер прызначыць на пасаду дзяржсакратара свайго даўняга дарадцу па знешнепалітычных пытаннях Энтані Блінкена, паведамілі амерыканскія СМІ са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў ноч на панядзелак, 23 лістапада.

58-гадовы Блінкен з 2009 па 2013 год быў дарадцам Байдэна па пытаннях нацыянальнай бяспекі, калі той займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША пры прэзідэнце Бараку Абаме. Сваю кар'еру ў Дзярждэпартаменце ЗША Блінкен пачаў падчас кіравання прэзідэнта Біла Клінтана.

Джо Байдэн у цяперашні час фармуе сваю будучую адміністрацыю. Сваіх першых кандыдатаў ён мае намер прадставіць ужо 24 лістапада. Чакаецца, што спачатку Байдэн абвесціць аб кандыдатурах на шэраг ключавых пастоў, у тым ліку дзяржсакратара і кіраўнікоў міністэрстваў фінансаў, абароны, юстыцыі, абароны і ўнутранай бяспекі.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі Джо Байдэн абяцаў, што яго адміністрацыя «будзе выглядаць, як Амерыка», то есць адлюстроўваць разнастайнасць краіны. Ён таксама абяцаў перагледзець замежную палітыку ЗША – зноў наладзіць адносіны з саюзнікамі ва ўсім свеце і аднавіць удзел краіны ў міжнародных дамовах.

Так, да прыкладу, Байдэн выказаў намер зноў зрабіць ЗША ўдзельнікам Парыжскага пагаднення па абароне клімату і аднавіць перапыненае пры дзеючым прэзідэнце Дональдзе Трампе супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

dw/эж