Беларуская Служба

Расія плануе ўзмацніць пакаранне за ўдзел у вулічных акцыях

24.11.2020 11:04
У прыватнасці штраф за ўдзел у дэманстрацыі вырасце з цяперашніх 5 тысяч да 20 тысяч рублёў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расiйскія дэпутаты плануюць узмацніць пакаранне за ўдзел у вулічных дэманстрацыях. Праект паправак у закон аб грамадскіх сходах падрыхтаваў дэпутат кіруючай партыі „Адзіная Расія” Дзмітрый Вяткін.

На мінулым тыдні Дзярждума разглядала законапраекты, якія дазваляюць пераследаваць  гэтак званых „замежных агентаў” і блакуюць нязручныя для Расіі вэб-сайты.

Папраўка, якую ўнёс дэпутат Дзмітрый Вяткін, прадугледжвае пакаранне дэманстрантаў штрафам да 20 тысяч рублёў (гэта каля 250 еўра). На сённяшні дзень штраф складае 5 тысяч рублёў. Дэпутат ад „Адзінай Расіі” прапануе караць людзей, якія фінансава падтрымліваюць арганізацыю вулічных пратэстаў, а таксама супрацоўнікаў незарэгістраваных у Расіі СМІ.

Раней Дзярждума займалася законапраектам, які дазваляе прызнаць „замежным агентам” фізічную асобу. Палата таксама працуе над дакументам, які дазволіць блакаваць сайты, калі яны абмяжоўваюць доступ да расійскіх дзяржаўных СМІ.

На думку расійскай апазіцыі, Крэмль чарговы раз хоча абмежаваць правы і свабоды расійскіх грамадзян.

аз