Беларуская Служба

Польшча і Венгрыя ўзгаднілі сумесную стратэгію перамоў па справе бюджэту ЕС

26.11.2020 17:07
Краіны хочуць пераканаць да польскай пазіцыі Германію, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе.
  i
Матэвуш Маравецкі i Віктар Орбан PAP/Andrzej Lange

Прапанаваны Еўракамісіяй механізм, які выплату сродкаў з бюджэту і фондаў ЕС ставіць у залежнасць ад ацэнкі вяршэнства закона, можа давесці да распаду Еўрапейскага Саюза, перасцерагаў прэм’ер Матэвуш Маравецкі пасля перамоваў з Віктарам Орбанам у Будапешце:

- Гэта механізм, які павінен датычыць бюджэты, але, на самой справе, можа выкарыстоўвацца дзеля іншых мэтаў. Гэта вельмі небяспечнае для адзінства Еўропы. Гэта вельмі дрэннае рашэнне.

Палітыкі падпісалі заяву, у якой узгаднілі сумесную стратэгію перамоваў па бюджэце ЕС на 2021-2027 гады.

„Венгрыя не падтрымае непрымальнай для Польшчы прапановы, мы будзем змагацца разам”, - гарантаваў прэм’ер Венгрыі Віктар Орбан.

Палітыкі хочуць як мага хутчэй пераканаць да польскай пазіцыі Германію, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе.

аз