Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская хацела б сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

28.11.2020 18:12
Ціханоўская сказала, што хацела б данесці Пуціну свой пункт гледжання на сітуацыю ў краіне.
Святлана Ціханоўскаяфота: Тэлеграм-канал «Пул Першай»

Святлана Ціханоўская сказала, што хацела б сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта лідарка беларускай апазіцыі заявіла ў інтэрв’ю Украінскай службе Радыё «Свабода».

Ціханоўская сказала, што хацела б данесці Пуціну свой пункт гледжання на сітуацыю ў краіне. «Мы суседзі (...). І я б хацела пагаварыць. Гэтага таксама чакаюць беларусы», – зазначыла яна.

Пакуль што, як сказала Святлана Ціханоўская, з боку Крамля не паступала сігналаў наконт магчымай сустрэчы з Пуціным.

вс