Беларуская Служба

Як мінімум 34 асобы загінулі ў выніку двух самагубных тэрактаў у Афганістане

29.11.2020 12:36
Ні адна з ваенных груповак, якія дзейнічаюць у Афганістане, не ўзяла на сябе адказнасць за атаку.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneNatanael Ginting/ Shutterstock

Як мінімум 34 асобы загінулі ў выніку двух самагубных тэрактаў на ўсходзе Афганістана. У выніку атакі ў горадзе Газні загінулі 30 прадстаўнікоў спецслужбаў. Чатыры чалавекі страцілі жыццё ў правінцыі Забуль. Наступствы выбуху аўтамабіля ў горадзе Газні могуць пашырыцца, улічваючы месца, дзе адбыўся выбух, і сілу выбуху, падкрэсліваюць мясцовыя ўлады.

24 параненыя былі дастаўлены ў шпіталь у Газні. «Усе яны – прадстаўнікі сілавых структур, цывільных асобаў няма. Некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане», – заявіў журналістам дырэктар шпіталя Баз Махамад Гемат.

У выніку выбуху быў знішчаны комплекс будынкаў, якія выкарыстоўваюцца службай грамадзянскай бяспекі, і пашкоджаны некалькі прыватных дамоў, размешчаных побач з казармамі.

Ні адна з ваенных груповак, якія дзейнічаюць у Афганістане, не ўзяла на сябе адказнасць за атаку.

PAP/нг