Беларуская Служба

Расія хоча ўзнавіць будаўніцтва трубаправода «Паўночны паток 2»

29.11.2020 15:42
Пракладка трубаправода была спынена год таму, калі ЗША прыгразілі санкцыямі.
Budowa Nord Stream 2
Budowa Nord Stream 2Shutterstock.com / Allthings Berlin

Расія мае намер ўзнавіць будаўніцтва газаправода "Паўночны паток 2", паведамляюць расійскія і нямецкія СМІ. Паводле паведамленняў радыё "Эхо Москвы" і ARD, праца павінна пачацца ў снежні. Пракладка труб на дне Балтыйскага мора была спынена год таму пасля таго, як ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцый супраць любой кампаніі, якая ўдзельнічае ў праекце.

Расійская радыёстанцыя паведаміла, што будаўніцтва газаправода адноўлена. Кіраўнік парламенцкай камісіі па энергетыцы Павел Завальны заявіў, што гэты праект выгадны і Расіі, і Германіі. Раней нямецкая радыёстанцыя ARD заявіла, што будаўніцтва газаправода адновіцца ў пачатку снежня.

Пракладка трубаправода была спынена год таму, калі ЗША пагражалі санкцыямі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце. Некалькі дзён таму, баючыся санкцый ЗША, нарвежская кампанія выйшла з праекта. Расійскія СМІ таксама паведамляюць, што карабель "Акадэмік Чэрскі", які павінен быў пракласці трубы на дне Балтыйскага мора, пакінуў зону будаўніцтва "Паўночнага патоку 2". У цяперашні час судна прышвартавана ў ваколіцах Калінінграда.

Польшча выступае супраць будаўніцтва другой галіны Паўночнага газаправода. На думку польскіх экспертаў, гэта павялічвае залежнасць краін Еўрапейскага Звязу ад расійскай сыравіны і стварае пагрозу энергетычнай бяспецы Еўропы.

IAR/нг