Беларуская Служба

У Львове ўшанавалі памяць герояў паўстання 1830-1831 гг.

29.11.2020 16:11
Гэта было паўстанне палякаў супраць тыраніі Расіі.
Cmentarz Łyczakowski, Lwów
Cmentarz Łyczakowski, LwówShutterstock/IreneSol

Прадстаўнікі польскіх арганізацый і таварыстваў у Львове, польскія дыпламаты, стралкі і гарцэры сабраліся на Лычакоўскіх могілках у 190-ю гадавіну лістападаўскага паўстання. Перад саркафагам «Жалезнай кампаніі» – помнікам ветэранам лістападаўскага паўстання 1830-1831 гадоў – прагучала малітва ў памяць аб герояў. Мерапрыемства арганізавана Польскім таварыствам аховы вайсковых магіл у Львове пад патранажам Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Львове.

Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Львове Эліза Дзвонкевіч падкрэсліла, што гэта адно з тых вельмі важных сімвалічных месцаў, якое з'яўляецца звяном у ланцугу польскага шляху да незалежнасці. «Многія праціўнікі гэтага паўстання назвалі яго »шалёным паўстаннем«, але на самой справе ў яго былі вялікія шанцы на поспех. Гэта важна і таму, што гэтае паўстанне ўспыхнула дзякуючы юнацкай любові да радзімы», – сказала консул.

Лістападаўскае паўстанне ўспыхнула ў ноч з 29 на 30 лістапада 1830 г. у Варшаве. Гэта было паўстанне палякаў супраць тыраніі Расіі. У перыяд аўстрыйскага панавання ў 1880 г. гарадскія ўлады Львова вырашылі вылучыць асобныя кварталы на Лычакоўскіх могілках для памерлых удзельнікаў змагання за незалежнасць 1830-1831 гг. Гэты невялікі квартал стаў месцам шматлікіх патрыятычных дэманстрацый, а журналісты назвалі яго могілкамі «Жалезнай кампаніі».

нг