Беларуская Служба

«Адсутнасць кампрамісу па справе бюджэту – віна памылак нямецкага старшынства ў ЕС»

30.11.2020 12:32
Абавязак нямецкага старшынства - давесці да кампрамісу па гэтай справе да канца года, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшча.
      .
Былы кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.Foto: Wojciech Kusiński/PR

Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшча Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski) лічыць, што адсутнасць кампрамісу на перамовах аб бюджэце супольнасці – гэта вынік памылак нямецкага старшынства ў ЕС.

Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё адзначыў, што абавязкам нямецкага старшынства з’яўляецца давесці да кампрамісу па гэтай справе да канца года:

- Германія дрэнна ацаніла сітуацыю, калі гаворка ідзе пра перамовы па бюджэце ЕС. Немцы лічылі на тое, што супраціў Польшчы і Венгрыі канчаткова ўдасца пераадолець ціскм, шантажом і ўнутранымі сваркамі. Відаць яны былі перакананыя, што калі запалохаюць палякаў адабраннем сродкаў, то яны канчаткова адмовяцца ад сваёй пазіцыі.  

Нагадваем, Польшча і Венгрыя не згаджаюцца на новы механізм, які выплату сродкаў з бюджэту і фондаў ЕС, ставіць у залежнасць ад ацэнкі вяршэнства закона.

У снежні кіраўнікі дзяржаў-членаў павінны абмеркаваць гэтую тэму на саміце Еўрапейскага савета. Германія вядзе перамовы аб бюджэце ЕС да канца года. Са студзеня старшынства ў Еўрапейскім Саюзе прыме Партугалія, і гэта яна будзе працягваць перамовы па справе бюджэту Еўрасаюза на бліжэйшыя гады.

аз