Беларуская Служба

Расія мае намер узнавіць будаўніцтва газаправода Nord Stream 2

30.11.2020 11:27
Пракладка труб на дне Балтыйскага мора была спынена год таму пасля таго, як ЗША прыгразілі санкцыямі ўдзельнікам праекта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anita_starzycka/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 5 снежня Расія мае намер узнавіць будаўніцтва газаправода Nord Stream 2, паведаміла „Свабода” са спасылкай на нямецкае марское ўпраўленне.

Нагадваем, пракладка труб па дне Балтыйскага мора была прыпыненая год таму пасля таго, як ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцый супраць любой кампаніі, якая будзе ўдзельнічаць у згаданым праекце.

Пракладка труб па дне Балтыйскага мора павінна пачацца ў тэрытарыяльных водах Германіі. Паводле ранейшых заяваў расійскага „Газпрома”, на гэтым участку трэба пракласці яшчэ каля 30 кіламетраў труб. Значна больш, бо 120 кіламетраў, трэба пракласці на тэрыторыі водаў Даніі.

Не паведамляецца, якія караблі будуць удзельнічаць у працы. Раней некаторыя расійскія незалежныя каментатары адзначалі, што ўжо само абвяшчэнне санкцый ЗША ставіць пад знакам пытання завяршэнне будаўніцтва газаправода.

Нагадваем, Польшча выступае супраць будаўніцтва Nord Stream 2. Паводле польскіх экспертаў, згаданая інвестыцыя павялічвае залежнасць краін Еўрапейскага Саюза ад расійскай сыравіны і стварае пагрозу для энергетычнай бяспекі Еўропы.

аз