Беларуская Служба

Прэзідэнт Чэхіі патрабуе прозвішчаў расійскіх агентаў, якія дзейнічаюць у краіне

30.11.2020 14:23
Канцылярыя прэзідэнта Чэхіі не каментуе згаданых паведамленняў, але вядома, што Мілаш Зэман крытыкуе працу чэшскай контрвыведкі.
 .
Сцяг Чэхіі.Photo:yacubee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман звярнуся да кіраўніка контрвыведкі перадаць імёны расійскіх агентаў, якія дзейнічаюць у краіне, паведаміла грамадскае Чэшскае радыё.

Радыёстанцыя спасылаецца на тры высока пастаўленыя крыніцы інфармацыі. Паводле якіх, Мілаш Зэман запатрабаваў у спецслужбаў інфармацыі пра прозвішчы расійскіх агентаў і аб праводжаных імі ў Чэхіі аперацыях.

Прэзідэнт таксама хоча ведаць, якой інфармацыяй абменьваюцца службы абедзвюх краін. Ён таксама чакае падрабязнасцей пра нібыта адмыванне ў Чэхіі грошай расійскіх злачынных арганізацый.

Канцылярыя прэзідэнта Чэхіі не каментуе згаданых паведамленняў. Эксперты, якіх цытуе грамадскае Чэшскае радыё, у тым ліку былы кіраўнік чэшскай контрвыведкі, сцвярджаюць, што просьба прэзідэнта нестандартная, а ейнае выкананне паставіць пад пагрозу аперацыі, якія праводзяцца чэшскімі службамі.

Мілаш Зэман даўно крытыкуе працу контрвыведкі ў Чэхіі.

аз