Беларуская Служба

Армія Азербайджана ўвайшла ў Лачынскі раён Карабаху

01.12.2020 08:57
Гэта апошні з трох раёнаў, якія павінны заняць сілы Баку.
ІлюстрацыяPAP/EPA/AZIZ KARIMOV

Падраздзяленні арміі Азербайджана ўвайшлі ў Лачынскі раён, паведаміла прэс-служба Мінабароны Рэспублікі.

Гэта апошні з трох раёнаў, якія павінны заняць сілы Баку, паводле трохбаковай заяве аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху.

Прэзідэнты Расіі і Азербайджана Уладзімір Пуцін і Ільхам Аліеў і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян дамовіліся аб урэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне.

Паводле дасягнутага пагаднення, з 10 лістапада ў Карабаху пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню, Арменія і Азербайджан спыніліся на занятых пазіцыях, а затым шэраг раёнаў перайшлі пад кантроль Баку.

эж