Беларуская Служба

Суд змяніў прысуд забойцу славацкага журналіста Яна Куцяка

02.12.2020 17:11
Забойства журналіста, які пісаў пра эканамічныя скандалы і незразумелыя інтарэсы, прывяло да антыўрадавых дэманстрацый.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Вярхоўны суд Славакіі ў сераду змяніў прысуд Міраславу Марчэку, забойцу журналіста Яна Куцяка, з 23 на 25 гадоў пазбаўлення волі. Апеляцыю падавала пракуратура. Прысуд канчатковы.

У красавіку 2020 года Марчэк быў прыгавораны да 23 гадоў пазбаўлення волі спецыялізаваным судом у Пязінку каля Браціславы, які займаецца найбольш цяжкімі злачынствамі.

Марчэк прызнаўся ў забойствах у лютым 2018 года журналіста Яна Куцяка, яго нявесты Марціны Кушніравай і ў 2016 годзе прадпрымальніка Пітэра Молнара.

Пракуратура запатрабавала 25 гадоў пазбаўлення волі альбо пажыццёвае зняволенне.
На думку экспертаў, Марчэк эгацэнтрычны і ў невялікай ступені падпарадкоўваецца іншым, змагаецца са схільнасцю да агрэсіі, але пры неабходнасці можа ёй скарыстацца.

Забойства журналіста, які пісаў пра эканамічныя скандалы і незразумелыя інтарэсы, прывяло да антыўрадавых дэманстрацый і, як вынік, да палітычнага крызісу. Тагачасны прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, чыя партыя была ў апазіцыі пасля паразы на выбарах у лютым 2020 года, падаў у адстаўку.

ав