Беларуская Служба

Літоўскія візы пацярпелым беларусам будуць бясплатныя

02.12.2020 16:28
Такім чынам, усім беларусам, якія прыязджаюць па гуманітарных прычынах, нацыянальныя візы будуць выдавацца бясплатна.
Вежа з літоўскім сцягам на Замкавай гары ў Вільніjackmac34/pixabay.com/CC0

Літоўскія візы пацярпелым беларусам будуць бясплатныя, вырашыў урад Літвы. Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на Delfi.

Такім чынам, усім беларусам, якія прыязджаюць па гуманітарных прычынах, нацыянальныя візы будуць выдавацца бясплатна.

З 21 верасня па 1 снежня выдадзена 1354 візы для прыезду грамадзян Беларусі ў Літву па гуманітарных прычынах. За гэты перыяд агулам беларусам выдадзена 5696 нацыянальных віз, большая частка – на падставе працоўных адносін у Літве.

вс