Беларуская Служба

18 сакавіка будзе абвешчаны вердыкт Суда Еўрасаюза па справе газаправода OPAL

14.01.2021 17:05
Гаворка ідзе пра скаргу Германіі на выгадную для Польшчы пастанову Суда Еўрасаюза з 2019 года.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

18 сакавіка будзе абвешчаны вердыкт генеральнага прэс-сакратара Суда Еўрапейскага Саюза адносна газаправода OPAL - сухапутнага прадаўжэння, якое злучае Nord Stream 1 з Германіяй, даведалася карэспандэнтка грамадскага Польскага радыё ў Бруселі.

Гаворка ідзе пра скаргу Германіі на выгадную для Польшчы пастанову Суда Еўрасаюза з 2019 года. Нагадваем, тады суддзі з Люксембурга падтрымалі польскі бок і адмянілі рашэнне Еўракамісіі аб пашырэнні доступу расійскага канцэрну „Газпром” дa трубаправода OPAL. Паводле іх, рашэнне камісіі аб павелічэнні магутнасці газаправода парушыла прынцып энергетычнай салідарнасці ЕС.

Польскія юрысты і дыпламаты лічаць, што скарга Германіі неабгрунтаваная і таму спадзяюцца станоўчага для Польшчы рашэння. Яны таксама падкрэслілі, што польская пазіцыя па павелічэнні доступу канцэрну „Газпром” да газаправода OPAL застаецца нязменнай. Польшча лічыць, што гэта прычыніцца да павелічэння залежнасці Еўрасаюза ад паставак расійскага газу і будзе пагражаць энергетычнай бяспецы ЕС.

аз