Беларуская Служба

Урад Аўстрыі падоўжыў лакдаўн да 8 лютага

17.01.2021 17:02
У той жа час было прадугледжана, што рэстараны і турыстычная індустрыя будуць зачыненыя да канца лютага. 
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Аўстрыі падоўжыў лакдаўн да 8 лютага. Да гэтага часу ў краіне будуць працаваць толькі крамы першай неабходнасці.

У той жа час было прадугледжана, што рэстараны і турыстычная індустрыя будуць зачыненыя да канца лютага. У грамадскіх месцах захаваны абавязак насіць маскі, а таксама трэба трымаць адлегласць у два метры ад іншых людзей. Гэта трэці лакдаўн у Аўстрыі. Урад заявіў, што яго мэта – знізіць узровень заражэння ніжэй за 700 інфекцый у дзень.

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сказаў на прэс-канферэнцыі, што абмежаванні складаныя, але неабходныя. Ён растлумачыў, што рашэнне ўрада стала вынікам новай мутацыі віруса, якая лягчэй распаўсюджваецца. Супраць абмежаванняў выступаюць аўстрыйцы. Учора тысячы людзей прайшлі праз Вену ў знак пратэсту супраць абмежаванняў.

З пачатку пандэміі ў Аўстрыі было пацверджана амаль 390 тысяч заражэнняў каранавірусам. Усяго памерла амаль 7 тысяч інфіцыраваных.

ав