Беларуская Служба

Навальны правёў ноч у аддзяленні паліцыі горада Хімкі

18.01.2021 08:58
Навальны прыляцеў у Расію 17 студзеня пасля лячэння ў берлінскай клініцы «Шарытэ» і курсу рэабілітацыі.
Момант затрымання Аляксея Навальнага ў аэрапорце PAP/EPA/KIRA YARMYSH

Навальны правёў ноч у аддзяленні паліцыі горада Хімкі. Паплечнікі апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага толькі да раніцы 18 студзеня высветлілі, куды яго павезлі з аэрапорта «Шарамеццева», дзе прызямліўся яго самалёт з Берліна напярэдадні.

Пасля затрымання вечарам 17 студзеня Навальнага павезлі ў аддзяленне паліцыі па горадзе Хімкі.

Там палітык правёў ноч. Адваката да яго не пусцілі, патлумачыўшы гэта тым, што мужчына спіць.

Навальны прыляцеў у Расію 17 студзеня пасля лячэння ў берлінскай клініцы «Шарытэ» і курсу рэабілітацыі.

Федэральная служба выканання пакаранняў у канцы снежня падала хадайніцтва ў суд аб змяненні Аляксею Навальнаму ўмоўнага пакарання на рэальнае, бо мужчына своечасова не прыйшоў адзначыцца да інспектара. Яго таксама аб'явілі ў вышук.

вс