Беларуская Служба

Амерыканскія санкцыі ўведзены супраць судна, якое пракладвае газаправод Паўночны паток-2

19.01.2021 08:44
Раней ЗША перадалі гэтую інфармацыю нямецкім уладам.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneShutterstock.com / Maximillian cabinet

Расійскае судна «Фартуна», якое пракладвае газаправод «Паўночны паток 2», будзе ахоплена санкцыям ЗША, паведаміў пра гэта прэс-сакратар Міністэрства эканомікі Германіі. Раней ЗША перадалі гэтую інфармацыю нямецкім уладам.

«Мы прымаем гэтую інфармацыю са шкадаваннем», – сказаў прадстаўнік нямецкага міністэрства. Як паведамляў нямецкі часопіс «Handelsblatt», санкцыі павінны ўступіць у сілу ў аўторак. Яны ўведзены на аснове амерыканскага закона CAATSA 2017 года – аб увядзенні санкцый супраць варожых у адносінах ЗША краін. На падставе гэтага закона ЗША ўжо ўвялі санкцыі, у прыватнасці, супраць Ірана, Паўночнай Карэі і Расіі.

ІАР/нг