Беларуская Служба

Прыбытак Расіі ад экспарту нафты панізіўся на звыш 40% за год

19.01.2021 11:26
Галоўнай прычынай стала паніжэнне паніжэнне цаны «чорнага золата» летась.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneQiuJu Song/Shutterstock.com

У перыяд са студзеня па лістапад мінулага года прыбытак Расіі ад экспарту нафты панізіўся на звыш 40% у параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года і склаў 66,39 млрд. долараў - піша партал Energetyka24.pl.

Дадзеныя Федэральнай мытнай службы, якія не ўключаюць снежань, паказваюць, што расіяне экспартавалі 220,24 млн. тон нафты. Гэта на 11% менш. Гэта таксама азначае, што галоўным «вінаватым» падзення даходаў з'яўляецца паніжэнне цаны «чорнага золата», якое мы бачылі асабліва ў першым паўгоддзі.

Варта адзначыць, што расіяне самі часткова вінаватыя, бо яны ў значнай ступені спрыялі разгойдванню рынку, што прывяло да пачатку нафтавай вайны з Саудаўскай Аравіяй.

Дадзеныя аб даходах ад продажу нафтапрадуктаў таксама неспрыяльныя для расейцаў. Яны склалі 40,7 млрд. долараў ЗША, што на 33% менш, чым годам раней. Даходы ад экспарту бензіну скараціліся на 14% – да 2 млрд. долараў. У 2020 г. абʼём вытворчасці сырой нафты і кандэнсату склаў 512,68 млн. тон. Гэта азначае зніжэнне на 8,6% у параўнанні з 2019 годам. Гэта таксама найгоршы вынік з 2011 года, блізкі да дзесяцігадовага мінімуму – у 2010 годзе было зафіксавана 512,3 мільёна тон.