Беларуская Служба

Змена ўлады ў ЗША можа прымусіць Расію перагледзець стаўленне да Беларусі

19.01.2021 16:16
На думку расійскага эканаміста, на працягу некалькіх месяцаў Расія будзе старанна сачыць за палітыкай ЗША.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2021 годзе выдаткі Беларусі на абслугоўванне дзяржаўнага доўга перавысяць 11% рэспубліканскага бюджэту. Ці маштаб беларускага доўга дасягае ўжо крытычнага памеру? На думку эканамістаў, яшчэ не, але ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі магчымасці пазычаць грошы ў міжнародных фінансавых устаноў, заходніх урадаў ды інвестараў практычна замарожаныя.

Ці сёлета Расія працягне крэдытаваць беларускі рэжым? На думку расійскага эканаміста Сяргея Хестанава, хутчэй за ўсё Расія не рашыцца перастаць выдзяляць грошы рэжыму Лукашэнкі, але на сітуацыю можа аказаць уплыў змена ўлады ў Злучаных Штатах.

- Галоўнае пытанне – у ЗША. Вось-вось прыйдзе новая амерыканская адміністрацыя, адбудзецца фармаванне новых пазіцый адносна развіцця санкцыйнага працэсу. Некалькі месяцаў усе будуць сачыць за гэтым, у тым ліку Расія. Наўрад ці тады будуць прымацца нейкія рашэнні.

Расія застаецца адным з апошніх, калі не апошнім крэдыторам беларускіх уладаў.

Пытанне разглядалася падчас онлайн семінара «Беларуска-расійскі экспертны дыялог», зладжанага Цэнтрам сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus і расійскай экспертнай групай «Еўрапейскі дыялог» пры падтрымцы Інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе» у партнёрстве з Прэс-клубам.

нг