Беларуская Служба

На канец тэрміну сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Дональд Трамп памілаваў 73 асобы

20.01.2021 11:29
У гэтай групе апынуўся былы дарадчык і адзін са стратэгаў прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа.
Дональд Трамп PAP/EPA/WHITE HOUSE / HANDOUT

Да сённяшняй адстаўкі і прыняцця прысягі новым прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп памілаваў 73 асобы. У гэтай групе апынуўся былы дарадчык і адзін са стратэгаў прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа Стыў Бэнан. Бэнан быў абвінавачаны ў  прысваенні сродкаў на будаўніцтва сцяну на мяжы ЗША і Мексікі.

Прэзідэнт Трамп таксама памілаваў былога інжынера кампаніі Google Энтані Левандоўскага, які ў мінулым годзе быў асуджаны на 18 месяцаў пазбаўлення волі за  раскрыццё камерцыйнай таямніцы.  

Дональд Трамп не будзе прысутнічаць на цырымоніі прыняцця прысягі Джо Байдэнам.

аз