Беларуская Служба

Больш за палову ўкраінцаў не хочуць прывівацца супраць каранавіруса

20.01.2021 17:37
Найбольш праціўнікаў вакцынацыі сярод людзей, якім 30-49 гадоў, але таксама сярод жанчын і жыхароў невялікіх гарадоў.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

Больш за палову ўкраінцаў не збіраюцца рабіць прышчэпкі супраць каранавіруса. Пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў, праведзеных украінскай сацыялагічнай групай Reiting. У тых, хто хоча зрабіць прышчэпку, пакуль такой магчымасці наогул няма, паколькі вакцыны супраць COVID-19 на ўкраінскім рынку яшчэ няма.

Паводле апытання, 52% украінцаў не хочуць рабіць прышчэпкі, нават калі вакцына будзе бясплатнай. 43% украінскага грамадства хацелі б зрабіць прышчэпку супраць каранавіруса.

Больш за ўсё праціўнікаў вакцынацыі сярод людзей, якім 30-49 гадоў, але таксама сярод жанчын і жыхароў невялікіх гарадоў. Украінскія ўлады абяцаюць, што вакцынацыя пачнецца ў лютым, але пакуль пра падрабязнасці не кажуць.

Першыя партыі вакцыны павінны паступіць ва Украіну ў рамках праграмы COVAX Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не раней за канец сакавіка.

аз