Беларуская Служба

Віцэ-прэм’ер Польшчы сустракаецца ў Берліне з палітыкамі і прадстаўнікамі бізнесу

21.01.2021 11:29
Яраслаў Говін нагадаў, што Германія з'яўляецца найважнейшым эканамічным партнёрам Польшчы.
 ,  ,     .
Намеснік прэм'ера, міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін.PAP/Paweł Supernak

Намеснік прэм'ера, міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін(Jarosław Gowin) сустракаецца сёння ў Берліне з нямецкімі палітыкамі і прадстаўнікамі бізнесу. У прыватнасці, запланаваныя сустрэчы з міністрамі федэральнага ўрада і прадстаўнікамі польскага бізнесу ў Германіі, у тым ліку са старшынёй Бундэстага Вольфгангам Шойбле, міністрам эканомікі Петэрам Альтмайерам і кіраўніком міністэрства працы Губертусам Хайлем.

Віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін нагадаў, што Германія з'яўляецца найважнейшым эканамічным партнёрам Польшчы:

- Таксама Польшча хутка падымаецца ў нямецкім рэйтынгу найважнейшых гандлёвых партнёраў. У згаданым рэйтынгу Польшча апераджае Расію – гэта таксама важнае для нямецкай грамадскай думкі. Мой візіт праходзіць з метай пашырэння і паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва.

Віцэ-прэм'ер дадаў, што Польшча, безумоўна, выступае за ўзмацненне эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках адзінага рынку. Паводле яго, важна зрабіць высновы з пандэміі.

Яраслаў Говін нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе падпісання дагавора аб польска-германскім супрацоўніцтве. „Гэта вельмі важны гістарычны акт”, - дадаў палітык. Паводле яго, варта прыкласці намаганні, каб „польска-нямецкі тандэм” у яшчэ большай ступені ўздзейнічаў на кашталт аб'яднанай Еўропы.

аз