Беларуская Служба

Еўрапарламент заклікаў неадкладна спыніць будаўніцтва Nord Stream 2

21.01.2021 19:12
Дэпутаты Еўрапарламента таксама лічаць, што ЕС павінен распрацаваць новую стратэгію кантактаў з Расіяй.
     Nord Stream 2.
Еўрапарламент заклікаў неадкладна спыніць будаўніцтва Nord Stream 2.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапарламент заклікаў неадкладна спыніць будаўніцтва Nord Stream 2. Еўрадэпутаты прынялі па гэтым пытанні рэзалюцыю ў сувязі з арыштам у нядзелю ў Маскве Аляксея Навальнага і запатрабавалі вызвалення расійскага апазіцыянера.

Рэзалюцыя - гэта палітычны ціск на краіны ЕС. Еўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-члены і Еўрапейскую камісію крытычна перагледзець супрацоўніцтва з Расіяй у знешняй палітыцы і ў такіх праектах, як Nord Stream 2, будаўніцтва якіх, павінна быць неадкладна спыненае.

Дэпутаты таксама заклікалі ўвесці санкцыі супраць алігархаў, якія фінансуюць рэжым у Расіі і блізкіх паплечнікаў Уладзіміра Пуціна, а таксама іх сем'яў, якія маюць маёмасць і рахункі ў еўрапейскіх банках.

Дэпутаты Еўрапарламента таксама лічаць, што ЕС павінен распрацаваць новую стратэгію кантактаў з Расіяй, якая будзе сканцэнтраваная ў першую чаргу на падтрымцы грамадзянскай супольнасці.

аз