Беларуская Служба

Партугалія абірае прэзідэнта

24.01.2021 13:06
Галасаванне праходзіць у надзвычайных санітарных умовах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MĂ�RIO CRUZ Dostawca: PAP/EPA

У нядзелю раніцай у Партугаліі пачаліся прэзідэнцкія выбары. Галасаванне арганізавана з асаблівымі санітарнымі патрабаваннямі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Грамадзяне маюць абавязак на ўчастку карыстацца ўласнай ручкай, мець ахоўную маску і захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

У суботу ў Партугаліі зафіксавана рэкордная колькасць смерцяў, інфекцый і шпіталізаваных пацыентаў з-за Covid-19. Памерлі 274 чалавекі, а больш за 15,3 тысячы былі заражаныя.

Нягледзячы на ​​высокую дынаміку смерцяў і захворванняў, улады Партугаліі не прынялі рашэнне аб пераносе прэзідэнцкіх выбараў. Аднак галасаванне, як паказваюць перадвыбарныя сацапытанні, можа мець рэкордна нізкую яўку - ніжэй за 35%.

Паводле апошніх апытанняў, кіраўнік дзяржавы Марсела Рэбела дэ Соуза з'яўляецца фаварытам на выбарах. Палітык з права цэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыі (PSD) можа разлічваць на больш чым 60% падтрымкі. Гэта азначае, што 72-гадовы прэзідэнт падоўжыць свой мандат у першым туры выбараў.

юл