Беларуская Служба

Два тыдні правялі пад зямлёй

24.01.2021 15:45
У Кітаі выратавалі шахцёраў пасля абвалу шахты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/CHEN HAO/XINHUA -- MANDATORY CREDIT: XINHUA -- EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA

Ратавальнікі вынеслі на паверхню 11 шахцёраў, якія былі заблакаваныя пад зямлёй з 10 студзеня ў выніку выбуху ў шахце па здабычы золата ў кітайскай правінцыі Шантунг.

Яшчэ 10 шахцёраў па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак, а адзін загінуў.

Да нядаўняга часу мясцовыя чыноўнікі лічылі, што шахцёрам давядзецца чакаць выратавання яшчэ 15 дзён, бо праход быў перакрыты масіўнай перашкодай.

У нядзелю раніцай перашкода "раптоўна ўпала на дно шахты", што дазволіла паскорыць выратавальную акцыю, паведаміла дзяржаўная газета Global Times.

На момант выбуху на шахце Хушан каля горада Яньтай у Шантунге на глыбіні каля 600 метраў працавалі 22 чалавекі. 10 з іх да гэтага часу лічацца зніклымі.

ПР/юл